Грамадства

Байкеры ў Берасці

ХІ Міжнародны байк-фестываль “Брэст-2011” пройдзе 27-29 мая ў горадзе над Бугам, як паведамілі БЕЛТА у аддзеле па справах моладзі Берасцейскага аблвыканкама.

Сёлетні фестываль берасцейскія байкеры і іх партнёры з іншых краін прысвяцілі 70-годдзю абароны Берасцейскай крэпасці.

Па традыцыі асноўныя фестывальныя мерапрыемствы пройдуць на базе аздараўленчага цэнтра “Арляня”, размешчанага на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна Берасцейскай вобласці. Самыя відовішчныя з іх разгорнуцца ў Берасці.

28 мая берасцейцаў чакае парад матацыклістаў. У суправаджэнні ДАІ калона байкераў пройдзе праз увесь горад па вуліцах Маскоўскай і Машэрава ў мемарыяльны комплекс “Берасцейская крэпасць-герой “, дзе правядуць мітынг памяці абаронцаў цытадэлі. У гэты ж дзень у Берасці пройдуць паказальныя выступленні байкераў, мотаконкурсы.
У байк-фэсце мяркуецца ўдзел прадстаўнікоў з Беларусі, Расеі, Украіны, Польшчы, Нямеччыны ііншых еўрапейскіх дзяржаў.

Байк-фэст праводзіцца пры падтрымцы аддзела па справах моладзі Берасцейскага аблвыканкама, арганізатар – берасцейскі мотаклуб “Залатое крыло “.

Урачыстае адкрыццё байк-фестывалю адбудзецца 27 мая.

крэпасць

крэпасць

Пакінуць адказ