Моладзевая акцыя адбылася 14 траўня ў гарадскім парку культуры і адпачынку.
Мерапрыемста, арганізаванае па ініцыятыве Берасцейскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, сабрало больш за паўсотні гледачоў, пераважна моладзі.
Падчас чатырохгадзіннага канцэрту былі паказаныя калекцыі брэсцкіх мадэльераў (удзельнічала мадэльнае агенства “Новые Лица”, якое зусім нядаўна распачало сваю дзейнасць ў Берасці), адбыўся выступ танцавальных калектываў, поп-, рэп-, і рок-выканаўцаў горада. На прыканцы выступіў тэатр вогненнага шоў “Бліскавіца”.
Паводле: http://euroradio.fm