Экалогія

EURENSSA 2011: Што? Дзе? Калі?

Еўрапейская Экалагічная Асацыяцыя студэнтаў запрашае маладых навукоўцаў на 6 міжнародную сустрэчу EURENSSA 2011.

EURENSSSA 2011 (EURopean ENvironmental Sciences Student Association)- гэта дзесяцідзённы лагер пад адчыненым небам, на якім памкнуцца маладыя навукоўцы і студэнты розных спецыялізацый са ўсёй Еўропы і СНД, а таксама іншых краін. Штогод сустрэча праходзіць у розных краінах, і сёлета сустрэча EURENSSSA пройдзе на Украіне з 22 ліпеня па 1 жніўня. Мерапрыемства арганізоўваецца студэнтамі для студэнтаў, каб падзяліцца сваімі ведамі і досведам у сферы ўстойлівага развіцця. Украінскі партнёр EURENSSSA 2011 – грамадская арганізацыя “Аджутор”.

Ідэя EURENSSA – у стварэнні адзінай камунікатыўнай платформы для будучых адмыслоўцаў вобласці, абмен ведамі і досведам сярод аднадумцаў, атрыманне практычных навыкаў праз рэальны досвед. EURENSSA – гэта магчымасць параўнаць досвед устойлівага развіцця розных краін. Іншы не меней важны аспект EURENSSA – гэта пазнаёміцца і ўсталяваць кантакты з прадстаўнікамі больш за 20 краін, і, безумоўна, весяла і пазнавальна правесці час.

Тэма EURENSSA 2011 – “Устойлівае развіццё ў нашым паўсядзённым жыцці”.

Праграма падзеленая на 3 блока: Экалогія, Бізнэс і Творчасць. Кожны блок уключае ў сябе такія тэмы, як зялёны турызм і паспяховыя прыклады экалагічнага земляробства; вынікі дзейнасці чалавека (выязная экскурсія, прысвечаная Чарнобылю); “зялёны офіс” і карпаратыўная сацыяльная адказнасць; творчыя майстар-класы і практычныя семінары па экалагічным дызайне; захаванне запаведных зон; экалагічныя бізнэс-гульні; лепшыя прыклады экалагічных практык з розных краін і багатая культурная праграма.

Таксама падчас лагера студэнты змогуць прыняць удзел у распрацоўцы і рэалізацыі экалагічных праектаў.

Працоўная мова сустрэчы – ангельская. Арганізацыйны ўнёсак складае 40 эўра для ўдзельнікаў з краін СНД і 60 эўра – для ўдзельнікаў з ЕС і іншых краін.

Падрабязную інфармацыю аб EURENSSA 2011, а таксама аплікацыйную форму Вы можаце знайсці на сайце www.eurenssa2011.org.ua

Пакінуць адказ