Культура

Фэст “Рок за Баброў” збярэ рок-гурты на дыску

Пласцінку складуць 10 песень, запісаных на студыі за грошы фестывалю.

Як вядома, фестываль “Рок за Бобров” не толькі адкрывае сцэну для пачынаючых рок-гуртоў, але і заўжды мае сацыяльную скіраванасць. Так, у папярэднія гады “Рок за баброў” ужо пасадзілі “Рок-алею” і адкрылі сімвалічны горад Рока на Месяцы. У гэтым годзе ў фэсту таксама будуць сацыяльныя мэты.

На мерапрыемстве будзе ўсталявана “капілка” для прома-дыскаў пачынаючых і не толькі рок-гуртоў. Абсалютна для ўсіх жадаючых музыкантаў!”

Далей з сабранымі дыскамі будзе адбывацца наступнае: арганізатары фестывалю разам з прадстаўнікамі гуказапісваючай студыі збяруць пласцінкі, адслухаюць іх, і адбяруць 10 кампазіцый, з якіх у далейшым будзе складацца кампіляцыя “Рок-за Баброў!” Гурты, кампазіцыі якіх пройдуць адбор, запросяць у студыю, дзе яны прафесійна запішуць свае трэкі.

У выніку, пласцінка будзе запісаная і будзе бясплатна распаўсюджвацца ў сетцы крамаў

У гэтым годзе арганізатары вырашылі не праводзіць ніякіх конкурсаў сярод музыкантаў, а запрасілі да ўдзелу ў фэсце ўпадабаныя гурты.

Акрамя гурта-пераможцы мінулага года “Бан Жвірба” і гурта “The Fantastiques”, які атрымаў у мінулым годзе прыз глядацкіх сімпатый, усе гурты новыя”.

Замест заяўленага літоўскага гурта The Pitchpuller на сцэну выйдуць беларусы “У нескладовае”

Хэдлайнерамі сёлетняга “Рока за Баброў” стануць расейскія гурты “Муммий Троль” і “Парк Горького”.

Паводле: http://euroradio.fm

Пакінуць адказ