Адукацыя

Cтажыроўка ў Кракаве

Фонд Каралевы Ядвігі прапануе навуковым супрацоўнікам і аспірантам магчымасць стажыроўкі ў Кракаве.

Фонд створаны дзеля ўшанавання дзейнасці Каралевы Ядвігі, якая ахвяравала асабістую маёмасць на аднаўленне Кракаўскай акадэміі і гэтым стала ініцыятаркай 600-гадовай навуковай і адукацыйнай дзейнасці Ягелонскага ўніверсітэту. Апошні тэрмін падачы заявак – 15 чэрвеня.

Мэта фонда – падтрымка навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, краін былога СССР і Балкан.

Заяўкі на правядзенне навуковых даследванняў у Кракаве могуць падаваць навуковыя супрацоўнікі і аспіранты ВНУ. Заяўка на стыпендыю павінна змяшчаць:

— прашэнне на імя рэктара Ягелонскага ўніверсітэта;
— запоўненую форму заяўкі;
— спіс публікацый;
— праграму навуковых даследванняў, якую стыпендыят павінны рэалізаваць цягам побыту ў Кракаве;
— указанне на рэкамендацыю ад навуковага супрацоўніка Ягелонскага ўніверсітэта;
— рэзюмэ;
-копію старонкі пашпарту з фотаздымкам.

Стыпендыят будзе атрымліваць стыпендыю ў памеры 1500 злотых на месяц. Таксама забяспечваецца страхоўка і пражыванне ў інтэрнаце.

Спампаваць форму заяўкі можна тут: http://nastaunik.info/files/f/533_fkj.doc

Апошні тэрмін падачы дакументаў – да 15 чэрвеня.

Паводле: nastaunik.info

Пакінуць адказ