Грамадства

За дапамогу студэнтам цяпер могуць збіць (відэа)

25 траўня ў Менску на прыпынку каля гандлёвага дома “На Нямізе” міліцыянты збілі чалавека.

А пачыналася гэта з таго, што ў грамадскім транспарце кандуктар выявіў студэнтаў-безбілетнікаў. Калі іх спрабавалі вывесці з транспарту, за “зайцаў” заступіўся малады чалавек. Нібыта завязалася патасоўка, пасля чаго маладога чалавека міліцыянты вывелі з транспарту і пачалі збіваць.

За маладога чалавека заступіліся мінчукі. Каля прыпынку і на лесвіцы гандлёвага дому “На Нямізе” сабралося каля сотні чалавек. Усе яны стрымлівалі міліцыянтаў.

Двое міліцыянтаў прыціснулі маладога чалавека да зямлі і збілі яго да крыві на галаве. Але яшчэ да міліцыянтаў прыбыў нарад АМАПу. На маладога чалавека спрабавалі ўздзець кайданкі, кажа сведка. Пасля гэтага яго павялі ў міліцэйскую машыну. Кандуктарка, якая таксама паехала з міліцыянтамі, расказвала пра нейкую правакацыю з боку пасажыраў, адзначаюць сведкі.

Паглядзець відэа з месца падзеі можна тут: http://vk.com/id60291190#/feed?z=video-18923125_160472555%2Ff1de45e0cd9789f224
Намеснік начальніка сталічнай міліцыі паведамляе, што цяпер па факце гэтага інцыдэнту ладзіцца праверка, апытваюцца сведкі і ўдзельнікі. Паводле папярэдняй ацэнкі дзеянні чалавека, што агрэсіўна ўмяшаўся ў канфлікт, падпадаюць пад катэгорыю правапарушэння. Для канчатковай ацэнкі сабраныя матэрыялы будуць перададзены ў пракуратуру і суд Цэнтральнага раёна.

Паводле: euroradio.fm

Пакінуць адказ