Адукацыя

Еўрапейскі дыплом у Беларусі

Мінадукацыя вырашыла распрацаваць рэйтынг беларускіх ВНУ, якія ўжо даўно існуюць у Еўропе, а таксама марыць пра дадаткі да дыпломаў еўрапейскага ўзору з 2012 года.

Такім чынам Беларусь завершыць працэдуру далучэння да Балонскага працэсу.

Працэдура далучэння да Балонскага працэсу, паводле планаў ураду, павінна быць завершаная ў 2012 годзе падпісаннем адмысловага дакументу. Галоўныя крытэрыі ўжо выкананыя: вышэйшая адукацыя падзеленая на 2 ступені, распрацаваны дадатак да дыплому еўрапейскага ўзору і створаная «якасная сістэма вышэйшай адукацыі».

Перад сістэмай адукацыі таксама пастаўлена задача распрацаваць рэйтынг ВНУ, які дазволіць абітурыенту выбіраць навучальную ўстанову як па ўмовах якасці адукацыйнага працэсу, так і па крытэрыю наяўнасці дадатковых паслугаў.

Варта адзначыць, што ў сусветным рэйтынгу першая з беларускіх вну, БДУ займае 1474 месца.

Паводле generation.by

students

students

Пакінуць адказ