Культура

У Берасці скарачаюць культурныя ме-рапрыемствы

Конкурс дзіцячай творчасці “Залатыя зярняткі”, што павінен быў адбыцца на пачатку лета ў Берасцейскім абласным культурным цэнтры, адменены з-за недахопу грошай у дзяржавы.

Як патлумачыў адзін з суарганізатараў мерапрыемства, метадыст па музычнаму мастацтву Берасцейскага культурнага цэнтру Іван Зуеў – такія рашэнні прымаюцца зверху.

“Залатыя зярняткі” адмянілі. З міністэрства культуры прайшла папера, па якой трэба скараціць мерапрыемствы ў гэтым годзе. І вось гэтае мерапрыемства падпала пад скарачэнне.

Таксама на наступны год перанесены Берасцейскі абласны фестываль тэатральнага аматарскага мастацтва “Тэатральнае Палессе”, які павінен быў завяршыцца гэтым летам.

Паводле: Радыё Рацыя


 

 

Пакінуць адказ