Categories: Культура

Калі адрэстаўруюць Косаўскі палац?

Сканчаецца першая чарга рэстаўрацыйных працаў у Косаўскім палацы, але рэстаўратары спазняюцца на некалькі месяцаў.

Паводле кіраўніка праекта Уладзіміра Казакова, за тры гады быў адноўлены дах. “Зараз сканчвюцца працы па аднаўленні фасаду. Пасля адмыслоўцы пачнуць археалагічнае даследванне заходняй брамы, усходнюю мы ўжо даследвалі. З цягам часу яны былі практычна разбураныя, таму важна дакладна вызначыць, якімі былі габарыты і выявіць характэрныя архітэктурныя рысы”, -адзначыў спадар Казакоў.

Аднак эксперты лічаць, што рэстаўратары працуюць марудна. “За два гады зробленыя збольшага аздабленчыя працы. Звонку палац выглядае прыстойна, але варта да яго наблізіцца, як бачныя недапрацоўкі, – кажа старшыня МГА “Гісторыка” Зміцер Рагачоў.

Па плане рэстаўраты павінны былі пачаць пракладку ўнутраных інжынерных канструкцыяў, цяпер унутры палац нагадвае сметнік. Летам у ім жывуць валацугі. З-за таго, што тэрыторыя ахоўваецца дрэнна, сцены замаляваныя графіці і нецэнзурнымі словамі. Гэта пры тым, што Косаўскі палац з’яўляецца першачарговым помнікам архітэктуры ў Беларусі”.

Эксперт дадае, што праца ідзе марудна з-за непрафесійнасці працаўнікоў. Сапраўды грошы з мясцовага і дзяржаўнага бюджэтаў на рэстаўрацыю ішлі паступова.

Канчаткова палац павінен быць адрэстаўраваны да 2016 г., але пры такім тэмпе працы наўрад ці атрымаецца паспець у час. Наперадзе самае складанае – пракладка ўнутраных і знешніх інжынерных канструкцыяў, камунікацыяў і ўнутраны рамонт.

Паводле: belsat.eu

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago