Эканоміка

Крэдыт на ежу ўжо не жарт

У Мінску, у Ждановічах такая паслуга нарэшце з’явілася – крама №18 прапаноўвае пакупнікам узяць крэдыт на ежу на 1 месяц.

Супрацоўніца крамы распавяла Еўрарадыё, што для атрымання крэдыту патрэбна даведка аб даходах. Таксама патрэбна гарантыя з месца працы, што арганізацыя будзе выплачваць грошы за атрымальніка крэдыту. Ёсць і іншыя ўмовы:

Прадавачка: “Алкаголь набываць у крэдыт нельга, толькі прадукты харчавання. Крэдыт можна атрымаць, калі у вас няма іншых утрыманняў, не выплачваеце іншы крэдыт ці аліменты”.

euroradio.fm

Фота Тамары Бабінай

Фота Тамары Бабінай

Пакінуць адказ