Грамадства

Забарона рэкламы піва выклікала ў краіне незадавальненне

Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальгага сходу выступаюць за змены ў заканадаўстве, якія тычацца рэкламы пеннага напою, а менавіта: “Рэкламаваць піва толькі пасля дзесяці гадзін вечара”.

На думку загадчыка аддзела маркетынгу “Лідскага піва” Таццяны Бабурчык, гэта паўлывае не толькі на піўную галіну ў цэлым, але і на спажыўцоў у прыватнасці:

– Збіраліся казаць аб шкоднасці алкагольнай прадукцыі, у тым ліку піва, у тэлевізійнай рэкламе. Як сёння было заяўлена, гэтага не будзе. Сам факт перанясення рэкламы піва з 18-й гадзіны вечара на 22-ю, я лічу што гэта, канешне, негатыўна адаб’ецца на развіццё галіны ў цэлым, таму што піўных брэндаў у рэспубліцы шмат, мы павінны нейкім чынам знаходзіць магчымасць рэкламаваць. З 22-й да 23-й – гэта будзе піўная гадзіна, там будзе прысутнічаць адна рэклама піва. Не думаю, што гэта добра.

Паводле слоў выканаўчага дырэктара саюза “Гільдыя півавараў” Уладзіслава Скрабцова, прыняцце рашэння наконт рэкламы піва толькі пасля 22:00 фактычна азначае забарону рэкламы піва на тэлебачанні. Саюз “Гільдыя півавараў”, у які ўваходзяць амаль усе піўныя кампаніі Беларусі, будзе дамагацца, каб такія змены ў заканадаўстве не адбыліся.

Паводле : Радыё Рацыя

Фота:  news.infox.by

Пакінуць адказ