15 сусветны фестываль лялечнага мастацтва склончыўся трыумфам Берасцейцаў.
Адзін з самых прэстыжных міжнародных форумаў лялечных тэатраў праходзіў у Празе з 30 траўня па 5 чэрвеня. Ён сабраў звыш 35 тэатральных калектываў больш \чым са 30 краін.
Пастаноўка «Халстамер» зрабіла вялікае ўражанне на гледачоў і журы конкурсу і была прызнана лепшым спектаклем цяперашняга фэсту. Акрамя таго, нашы землякі атрымалі адмысловы прыз за музычнае афармленне, а таксама былі адзначаны за лепшую рэжысуру і лепшыя дэкарацыі і дызайн лялек. Як сказаў дырэктар фэсту Род Пятровіч, гэтулькі прызоў не атрымоўвалася атрымаць нікому за ўсю 15-летнюю гісторыю пражскага міжнароднага форума. Род Пятровіч быў настолькі здзіўлены выступам берасцейцаў, што напісаў і адправіў два падзячных лісты: адно на імя губернатара Брэсцкай вобласці Канстанціна Сумара, а іншае на імя міністра культуры РБ Паўла Латушка.
Больш падрабязную інфармацыю, а таксама відэа вы знойдзіце тут.
Фота: “Брестская газета”