Рок-гурт з Берасця быў прызнаны лепшым у 12-м міжнародным музычным конкурсе Rock Noca ў Зялёнай Гуры (Польшча).
Музыкі атрымалі ўзганагароду ў 10 000 злотых – пэўна найвялікшы фінансавы прыз на польскіх рок-фестывалях, а таксама запрашэнне даць канцэрт у Берліне. Беларусы былі адзінымі з усіх удзельнікаў конкурсу, хто выконваў свае песні на нацыянальнай мове.
Скарыць адзін з буйных рок-фэстаў у Польшчы Rock Noca гурты з Беларусі спрабавалі і раней. У 2009 годзе ў конкурсе браў удзел метал-гурт з Берасця D_tails (занялі другое месца), у 2010 годзе менская ска-панк каманда J-J Bingz таксама была другой.
Сёлета ў Зялёную Гуру паехала самая вядомая беларускамоўная каманда Берасця Sciana і перамагла на фэсце, атрымаўшы ўзнагароду ў 10 000 злотых (гэта каля 3 600 даляраў).
Беларусы на меркаванне гледачоў і журы набралі 47 з 50 магчымых пунктаў. Музыкі былі проста ў захапленні ад канцэрту:
– Самі ўявіце – сцэна на цэнтральнай вуліцы гораду, ніводнай машыны, гурты граюць рок і метал, безліч людзей, а на ўсіх толькі чацвёра супрацоўнікаў аховы. І нічога – аніякіх канфліктаў. Публіка прымала суперскі, а пры канцы нашага выступа ўсе скандавалі “Жыве Беларусь!”, – распавядае дырэктар гурта Sciana Зміцер Назараў.
– Нам было вельмі прыемна, калі мэр горада дзякаваў за выступ, калі публіка нас актыўна падтрымлівала. Мы былі адзіныя ў конкурсе, хто спяваў на сваёй мове. Пасля задавалі шмат пытанняў наконт шоўбіза ў Беларусі. Кожны адсыпаў кампліменты за прыгожую мову. Нам нават няёмка было казаць, што на сваёй мове беларусы не размаўляюць, а беларускамоўныя гурты знаходзяцца пад забаронай. Таму проста дзякавалі, замежнікі ўсё роўна не зразумеюць, як такое можа быць“, – кажа вакаліст каманды Павел Прохараў.
Гуртом Sciana зацікавіліся нямецкія рок-часопісы (у журы былі журналісты з Германіі, беларусаў запрасілі таксама даць канцэрт у Берліне.
Паводле: udf.by
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
а с каким они трэком выиграли?