Categories: Культура

У Мірскім замку зрабілі «прэзідэнцкі люкс»

У будаўніцтва ўклала грошы ТАА «Трайпл», што належыць Юрыю Чыжу, вядомаму як адзін з самых багатых людзей Беларусі і паплечнік Аляксандра Лукашэнкі.

Па ўсёй краіне менавіта ягоная кампанія атрымлівае тэндары на паспяховыя праекты на льготных умовах. Апроч таго, там пабудавалі канферэнц-залу.

Вядома, што гасцініца ў замку складаецца з 35 нумароў, у тым ліку «прэзідэнцкага люксу» і двухузроўневых апартаментаў. Рэстарацыя разам з барам размясцілася ў сутарэнні і можа прыняць 60 чалавек. Кансультантам выступіў Дзмітрый Бубноўскі, які кіраваў рэканструкцыяй усяго замкавага комплексу.

Паводле Бубноўскага, у працэсе стварэння праектнай дакументацыі яны сутыкнуліся з праблемаю – у якім стылі афармляць пакоі. Асноўная частка планіроўкі ў свой час была сфармаваная на манер расейскага мадэрну пачатку XX ст. Спачатку адмыслоўцы вырашылі выканаць інтэр’еры нумароў менавіта ў такім стылі. Потым падумалі, што гэта не зусім правільна: падчас рэстаўрацыі замку яны імкнуліся стылістычна падкрэсліць напластаванні розных эпохаў.

Пры гэтым у планіроўцы сучаснага нумару некаторыя новаўвядзенні ёсць непазбежнымі – напрыклад, падзел на спальную зону і гасціную, наяўнасць ваннага пакою і санвузла. Да таго ж даволі складана ўявіць сабе ванную, дэкараваную ў гатычным стылі. Тады мы падумалі, што не трэба ствараць падробку там, дзе ёсць арыгінал. У выніку асноўны ўпор дызайнеры зрабілі на той перыяд, у які галоўным чынам стваралася планіроўка – даваенны час, пачатак XX стагоддзя. Але гэта не капіяванне, а менавіта «рэверанс» таму часу. Дызайнерскае рашэнне тут больш аўтарскае, – растлумачыў навуковы кіраўнік.

Гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч мяркуе, што стварэнне такога гатэлю мусіць пазітыўна адбіцца на іміджы замку.

Мірскі замак сапраўды вялікі, таму стварыць у ім цалкам музей, напэўна, не ўяўляецца магчымым: наўрад ці хопіць вартых экспанатаў, – лічыць эксперт. – Іншая рэч, як будзе пастаўленае пытанне з уваходам на гэтыя тэрыторыі. Бо хутчэй за ўсё, атрымаецца, што звычайныя наведнікі на тэрыторыю гатэлю прайсці не змогуць, хоць гэта агульная частка замку, агульная спадчына беларусаў. Я прытрымліваюся думкі, што платным тут можа быць толькі ўваход у музейную частку замку, усе астатнія тэрыторыі мусяць быць вольнымі для агляду.

Першых гасцей замак будзе гатовы прыняць ужо ў ліпені. Аднак адміністрацыя пакуль не паведамляе, якім будзе кошт нумароў.

Паводле: belsat.eu

 

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago