Грамадства

Што рабіць у сераду вечарам, калі няма чым заняцца

Адзін з карыстальнікаў сацсеткі прапануе правесці цёплы летні вечар наступным чынам.

Чым можна заняцца ў сераду вечарам, калі ну зусім няма чаго рабіць:

– можна гуляць

– можна стаяць у чарзе за квасам, марозівам

– можна разглядаць мапу горада

– абмяркоўваць зь мінакамі стылі архітэктуры дамоў на Плошчы

– можна пытацца ў міліцыянтаў як прайсьці на вуліцу Кальварыйскую, напрыклад

– зьдзіўляцца, што ў Кобрыне, напрыклад, такой вуліцы няма

– можна папрасіць міліцыянта сфатаграфаваць вас на ваш фотаздымач

– можна пытацца ў міліцыянта, які здымае вас на камэру, дзе можна будзе спампаваць\паглядзець дадзенае відэа

– перадаваць прывітаньні маці\тату\усім аднасельчанам у камэру

– стаяць і глядзець на неба

– гуляць па плошчы ў масцы Гая Фокса

– папрасіць міліцыянта дапамагчы перавесьці вас праз дарогу

– падзякваць міліцыянтам за належнае выкананьне загаду №1 ад 1-га студзеня 2005 г.

– запісаць дадзеныя міліцыянтаў і спытацца дзе можна напісаць падзяку за належнае выкананьне загаду №1 ад 1-га студзеня 2005 г.

– здымаць дзеяньні міліцыянтаў на камэру і выкладаць відэа ў сеціва, паказваючы як належна міліцыянты выконваюць загад №1 ад 1-га студзеня 2005 г.

– прасіць міліцыянта патлумачыць што такое масавае мерапрыемства\мітынг\шэсьце

– спытаць у міліцыянта ці не парушаеце вы рашэньне Мінгарвыканкаму №1554 ад 2 чэрвеня 2011 г. гуляючы па плошчы

– растлумачыць што проста спыталі, і няма розьніцы што падзея адбываецца ў Берасці

– можна вадзіць карагод ці ручаёк вакол міліцыянтаў

– калі вас раптам зь некім пераблыталі і затрымалі, можна легчы на зямлю, міліцыянтам плацяць за тое, што яны носяць вас на руках

– пасьля таго, як міліцыянты вас занясуць у аўтазак, можна іх паўдзячыць за належнае выкананьне загаду №1 ад 1-га студзеня 2005 г.

– у аўтазаку абавязкова перадавайце грошы за праезд кіроўцу ці кандуктару

– растлумачце міліцыянтам, што ня хочаце, каб паўтарыўся выпадак з “зайцам” на Нямізе.

Антон Валер’евіч Гліністы

Нататка ў “Укантакце”

Плошча Леніна

Плошча Леніна

Пакінуць адказ