25 траўня нефармальныя берасцейскія гурты збяруцца на адной сцэне. Канцэрт пад назваю “NEFARMAT” пройдзе ў доме культуры вёскі Чэрні.
Удзел у мерапрыемтсве прымуць як пачынаючыя гурты, так і гурты, што ўжо маюць вялікі досвед на музычнай сцэне.
– У нашай краіне існуе шмат стандартаў і фарматаў – так званых шаблонаў, вельмі хацелася б іх пазбягаць і развіваць сапраўдную альтэрнатыўную музыку, – падкрэслівае адзін з арганізатараў канцэрту Зміцер Назараў:
– Сабраліся, каб маладым гуртам брэсцкім была магчымасць дзе-небудзь выступіць. Тыя, хто сам сачыняе, тыя хто прыдумваюць песні нейкія, ніколі ў Беларусі не возьмуць ні на адну радыёстанцыю. Як не глядзі – гэта нефармат. Але гэта таксама творчасць, гэта музыка. Яна мае права быць.
Як адзначыў Зміцер Назараў, удзел у канцэрце змогуць прыняць як беларускамоўныя, так і расейскамоўныя гурты.
Паводле: Радыё Рацыя
Фота: http://tengrinews.kz
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…