Так пажартаваў невядомы мастак у Балгарыі.
У Балгарыі невядомы мастак размаляваў бронзавых савецкіх ваяроў-пераможцаў пад Супермэна, Санта-Клаўса, Джокера, Капітана Амерыку, Рональда Макдональда і іншых герояў масавай культуры. Прычым, супергероям быў уручаны свежапафарбаваны амерыканскі сцяг.
Здарэнне выклікала аглушальны рэзананс у грамадстве. Балгарская паліцыя адразу ж заявіла, што абавязкова знойдзе вандала, аднак сярод жыхароў Балгарыі знайшліся і такія, якім спадабаўся «крэатыў» невядомага аўтара.
Крыніца: ale.by