Замежжа

Помнік савецкім воінам-вызваліцелям ператварыўся ў помнік героям амерыканскіх коміксаў

Так пажартаваў невядомы мастак у Балгарыі.

У Балгарыі невядомы мастак размаляваў бронзавых савецкіх ваяроў-пераможцаў пад Супермэна, Санта-Клаўса, Джокера, Капітана Амерыку, Рональда Макдональда і іншых герояў масавай культуры. Прычым, супергероям быў уручаны свежапафарбаваны амерыканскі сцяг.

Здарэнне выклікала аглушальны рэзананс у грамадстве. Балгарская паліцыя адразу ж заявіла, што абавязкова знойдзе вандала, аднак сярод жыхароў Балгарыі знайшліся і такія, якім спадабаўся «крэатыў» невядомага аўтара.

Крыніца: ale.by

Фото: kilgor-trautt.livejournal.com

Фото: kilgor-trautt.livejournal.com

Пакінуць адказ