Культура

Камянецкая вежа-2011 (ФОТА)

Абласное свята сярэднявечнай культуры і традыцый “Камянецкая вежа-2011″ прайшло з 24 па 26 чэрвеня ў г.Камянец.
З раніцы, 25 чэрвеня, адбылося ўрачыстае адкрыццё фэсту. У тэатралізаванай форме ўдзельнікі сярэднявечнага фестывалю прайшлі ад вуліцы Берасцейскай да музея Белая вежа.

Там адбыліся рыцарскія турніры, якія занялі практычна ўвесь дзень, з за чаго конкурс гарнітураў, перанеслі на другі дзень. Гледачы змаглі ўбачыць нямала захапляльных баёў як у парных паядынках, так і ў групах.

У першы дзень адбыўся і конкурс лучнікаў. Кожны жадаючы мог за сімвалічную аплату паспрабаваць сябе ў якасці лучніка.

Акрамя гэтага, выступаў ансамбль старадаўніх музыкаў, якія выконвалі сярэднявечную музыку.

Завяршыўся першы дзень фестывалю рок-канцэртам.

Пасля адкрыцця другога дня фэсту жыхары і госці Камянца змаглі паназіраць за паказальным конным турнірам і бугуртам “Штурм замка”.

26 чэрвення яшчэ прайшоў конкурс гарнітураў, які быў перанесены з першага дня фестываля.

Зявяршэннем свята стала ўзнагароджанне пераможцаў турніру ганаровымі граматамі.

Пакінуць адказ