Беларускія ВНУ вызначаць новыя кошты на адукацыйныя паслугі да канца ліпеня. Аб гэтым паведаміў сёння, міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.
Па словах міністра, пытанні коштаўтварэння платнага навучання ў ВНУ дзяржаўнай формы ўласнасці рэгулююцца ў адпаведнасці з сацыяльнай скіраванасцю гэтай паслугі.
– У чэрвені Міністэрства адукацыі праводзіць аналіз прагнозу кошту платнага навучання ў ВНУ, падпарадкаваных міністэрству, на 2011-2012 вучэбны год. У адпаведнасці з прагнозам вну абгрунтоўваюць павелічэнне кошту платнага навучання ў сярэднім на 20% па стаўленні да дзейснага кошту – распавёў міністр.
Разам з тым Сяргей Маскевіч адзначыў, што недзяржаўныя ўстановы адукацыі фармуюць кошт на платнае навучанне самастойна.
Паводле: БелТа