Categories: Адукацыя

Сэкс на 10 балаў

Жыццё студэнта, як гэта ўсім добра вядома – гэта не толькі вучоба. Напэўна, самае важнае пасля яе гэта знаходжанне сябе, разуменне сваёй пазіцыі ў грамадстве, гэта зносіны, знаходжанне адной мовы з іншымі людзьмі.

У школе нам казалі, што пасля яе мы пойдзем у самастойнае жыццё, і палохалі нас тым, што ніхто з выкладчыкаў не будзе за намі бегаць. Апынулася, не зусім так. Некаторыя бегаюць, але не за адзнакамі.

То, пра што я пішу, больш нагадвае зборку брудных плётак, чым праўду. Калі б гэта было так.

Людзям падабаецца карыстацца сваім службовым становішчам. Робяць яны гэта па-рознаму: хтосьці ў карыслівых мэтах, хтосьці для нечай выгоды; хтосьці ў большай, хтосьці ў меншай ступені; хтосьці зрэдку, хтосьці ўвесь час.

Вось, напрыклад некаторыя выкладчыкі любяць пагаварыць, выказаць свой пункт гледжання. Студэнцкая аўдыторыя ў дадзеным выпадку ідэальная – не шмат хто  стане перабіваць ці спрачацца.

А іншыя любяць маладзенькіх студэнтак. Я раней думала, што гэта анекдоты, а не тое, што побач. Пра гэта шэпчуцца і пляткараць, але не выносяць на шырокае абмеркаванне. Ніколі. Ну якая прыстойная дзяўчына-студэнтка распавядзе, што выкладчык запрасіў яе ў рэстаран на спатканне? Ці хто публічна распавядзе, як дзяўчыны ходзяць здаваць залікі толькі разам з хлопцамі з групы, таму што – а ці мала што? І ні завошта не панясуць сшыткі ў бакоўку, калі там нікога, акрамя…  А хто ведае, што адбываецца на практыках, у лагерах, на выездах. Спытаеце і вам распавядуць, але толькі шэптам – пра гэта толькі шэпчуцца, таму што гэта тое, чаго не можа быць, тым больш у нашым універсітэце.

А самае крыўднае, што калегі такога выкладчыка ўсё ведаюць, але ніколі нічога нікому не скажуць. Чаму? Таму што ў нашым універсітэце гэтага быць не можа. Хіба толькі… шэптам.

a teacher and a student

Darya

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

2 дні ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

5 дней ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

5 дней ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

6 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago