Грамадства

Інтэрнэт ад «Белтэлекома» не даражэе

6 ліпеня ў Менску генеральны дырэктар нацыянальнага аператара электрасувязі Сяргей Папкоў паведаміў журналістам, што РУП “Белтэлеком” не плануе павялічваць кошт паслуг доступу ў інтэрнэт.

“Сёння рынак Рэспублікі Беларусь досыць насычаны, канкурэнтная барацьба досыць цвёрдая, асабліва ў Менску і абласных цэнтрах. Таму ў нас няма бачання таго, што мы будзем павялічваць тарыфы для канчатковага карыстальніка”, — адзначыў гендырэктар.

Напачатку чэрвеня “Белтэлеком” падлучыў свайго 900-тысячнага абанента высакахуткаснага доступу ў інтэрнэт ад byfly, піша БЕЛАПАН.

Сяргей Папкоў таксама адзначыў, што “Белтэлеком” развівае новыя тэхналогіі падавання паслуг перадачы дадзеных. У прыватнасці, уведзены новыя тарыфныя планы byfly з выкарыстаннем тэхналогіі xPON (пасіўная аптычная сетка) з хуткасцямі не менш 10 Мбіт/з. Сёння з ужываннем xPON падлучаны першыя хаты і першыя сотні абанентаў у Менску і Гародні.

Крыніца: naviny.by

Белтэлеком

"Белтэлеком"

Пакінуць адказ