Грамадства

У Берасці быў затрыманы Віктар Клімус

Затрымалі яго перад маўклівай акцыяй, калі  ягоны аўтамабіль быў спынены інспектарам ДАІ   дзеля праверкі дакументаў.

Пасля гэтага быў праведзены дагляд аўтамабіля і Віктару Клімусу прапанавалі праехаць у Ленінскі РАУС Берасця.

– Інспектар ДАІ адыходзіў, размаўляў па рацыі, па тэлефоне, вярнуўся і папрасіў адчыніць капот машыны. Адчыніўшы капот, сказаў, што яму не падабаецца, як напісаныя некаторыя літары на кузаўным нумары, і мне трэба праехаць і праверыць, ці ня скрадзеная машына і ці не перабіты нумар. Была экспертыза, у мяне бралі тлумачэнне. Вельмі доўга ехаў эксперт, але калі прыехаў, то сказаў, што ніякіх праблемаў і ніякіх прэтэнзіяў да нумару, які выбіты ў мяне на кузаве, у яго няма. Дзесьці праз гадзіну 20 хвілін мяне адпусцілі– паведаміў  Віктар Клімус.

Так сама ён лічыць, што  перад акцыяй затрымлівалі яе патэнцыйных удзельнікаў.

Паводле: Радыё Свабода

Пакінуць адказ