Шасцёра падлеткаў, уцякаючы на машыне ад супрацоўнікаў ДАІ, з’ехалі ў кювет і перакуліліся.
У ДАІ паведамілі, што ДТЗ адбылося ў ноч з 8 на 9 ліпеня. Каля 4 гадзін раніцы супрацоўнікі, якія патрулююць гарадскія вуліцы, убачылі на вуліцы Вясёлкавай у Берасці аўтамабіль, у якім знаходзілася шэсць чалавек. На патрабаванне супрацоўнікаў спыніцца кіроўца «Фальксваген-Пасат» ніяк не адрэагаваў, і больш таго, паспрабаваў схавацца. На Гарадской вуліцы кіроўца не зладзіўся з кіраваннем, пасля чаго аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся.
У выніку ўсе шасцёра падлеткаў ад 15 да 17 гадоў дастаўлены ў бальніцу. Трое з іх ужо адпушчаны, астатнія пакуль шпіталяваны. Па папярэдніх дадзеных, іх траўмы не прадстащляюць сур’ёзнай пагрозы для жыцця.
За рулём аўтамабіля знаходзіўся 15-летні падлетак, які ўзяў аўтамабіль у бацькі, не спытаўшы дазволу. Яго пасажырамі былі яшчэ чацвёра падлетка з Камянецкага раёна (як і сам кіроўца) і адзін берасцеец.
З-за свайго ўзросту «кіроўца» не будзе несці адказнасць за тое, што кіраваў транспартным сродкам без правоў. Адміністрацыйнае пакаранне панясуць яго бацькі.
Аўтар Вікторыя Бабылёва
Крыніца: “Бизнес Лидер”
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…