Categories: Адукацыя

Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА

Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА ладзіць 16 Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА. Тэрміны правядзення  – з 8 да 25 жніўня 2011 года.

Удзельнікамі летніка могуць стаць сябры клубаў ЮНЕСКА і неасацыяваная моладзь 14 – 18 гадоў. Колькасць удзельнікаў – 200 чалавек.

Мэта летняга ўніверсітэта – стварэнне ўмоваў для адукацыі, эфектыўнай камунікацыі, абмену досведам дзейнасціі развіцця творчага і лідэрскага патэнцыялу моладзі.

У праграме:
– адукацыйныя секцыі па розных відах дзейнасці;
– круглыя сталы па дзейнасці ЮНЕСКА, ЮНІСЭФ, міжнародных моладзевых праграм;
– майстаркласы па розных накірунках;
– кансультаванне па пытаннях падрыхтоўкі і рэалізацыі праектаў, распрацаваных уласнымі сіламі ў межах сацыяльнай тэматыкі;
– магчымасць арганізаваць практычную дзейнасць па апрабацыі распрацаваных праектаў;
– стварэнне інфраструктуры моладзевага самакіравання, навучанне метадам самакіравання і арганізацыі культурных і сацыяльных мерапрыемстваў;
– Алімпійскія гульні;
– культурная праграма;
– кірмаш камерцыйных ініцыятыў;
– экскурсія па культурнагістарычным мясцінам Беларусі.

Месца правядзення: Мінская вобл, Уздзенскі рн, ДАЛ «Зарніца».

Працоўныя мовы: руская, ангельская.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел –  20 ліпеня.

Кошт удзелу – 1100 000 рублёў. Ёсць магчымасць атрымання дзяржаўнай датацыі на аздараўленне. Праезд да Мінска і назад удзельнікі аплочваюць самастойна.

Больш падрабязна чытайце на сайце www.belau.info

Па анкету і з пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў: Вольга Хабібуліна +37529 6818609, Маб.: +375 29 6818609. Тэл./Факс: +375 17 2378791. mluku2011@gmail.com, info@belau.info, mluku2011.blogspot.com.

nastaunik.info

Студэнты

Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

7 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago