Канвенцыя будзе цікавай для маладых журналістаў 18-25 год. Адбудзецца ў Нямеччыне 3-6 жніўня 2011.
Падчас Еўрапейскай моладзевай канвенцыі гэтага году, якая адбудзецца з 3 па 6 жніўня ў Берліне, мы будзем імкнуцца акрэсліць будучыню моладзевай журналістыкі. Удзельнікі будуць мець магчымасць сустрэцца з 39 іншымі маладымі журналістамі з усёй Еўропы і паведаміць пра сітуацыю ў сваей краіне.
Таксама удзельнікі змогуць удзельнічаць у лекцыях і абмеркаваннях з экспертамі. У дадатак, вы зможаце прадставіць уласны друкаваны, відэа-, аўдыё- ці фотапрацу згодна з вашымі інтарэсамі.
Удзел у канвенцыі бясплатны. Арганізатары забяспечаць удзельнікаў бясплатным пражываннем і сняданнем.
Калі вы жадаеце прыняць удзел у канвенцыі і маеце досвед у журналістыцы, калі вам ад 18 да 25 год, тады падавайце online заяўку даслаўшы кароткі матывацыйны ліст на EYMC2011@jugendpresse.de.
Калі ў вас узнікнуць пытанні наконт удзелу, пішыце да Sebastian Schuetz: s.schuetz@jugendpresse.de.
Дэдлайн 30 ліпеня.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…