Пачаўся прыём тэкстаў для першага нумара нефарматнага беларускага часопіса “Макулатура”
“Беларуская літаратура сама па сабе ў маргінэзе, але нам надакучыла, што няма сапраўдных андэграўндных фрыкаў і нават проста фрыкаў, са сваёй цяжкай, шчырай, месцамі бруднай, незалежнай літаратурай… Мы, тое самае пакаленне, якое не ўпісваецца ані ў існуючы беларускі “андэграўнд” ні тым болей ў афіцыйную “літаратуру”… Мы мусім паказаць што ёсць пэўнае кола людзей, творцаў, якія з’яўляюцца тымі пісьменнікамі на мяжы, здольнымі да эксперыментаў…”. Аўтарам гэтага своеасаблівага маніфеста новай беларускай літаратуры з’яўляецца малады пісьменнік Сяргей Календа, аўтар кніг “Помнік атручаным людзям” (2009), “Казкі: Гісторыі (не) пра нас” (2010), “Іржавы пакой з белымі шпалерамі” (2011). Ён жа стаў ініцыятарам стварэння часопіса “Макулатура” – цалкам маргінальнага, непрычэсанага, пахабнага, месцамі вар’яцкага, геніяльнага, творчага, сур’ёзнага, смешнага, містычнага выдання. Якраз цяпер распачаўся прыём тэкстаў для першага нумара.
– Сяргей, наколькі я разумею, “Макулатура” – гэта выклік літаратурнай цэнзуры ў Беларусі?
Сяргей: – Не толькі, гэта ўвогуле мусіць быць выклік белліту, галоўнае каб вы ўсё правільна зразумелі. “Макулатура” – гэта спроба падняць на вышэйшы ўзровень нашу літаратуру, пад адной вокладкай сабраць самых-самых, істотных, выбітных, геніяльных, таленавітых, вар’яцкіх… Адкрыць нейкія новыя імёны, але там не будзе ніякай цэнзуры і межаў! Гэта сто адсоткаў.
– Як вы расцэньваеце творы таго ж самага Сірожкі Пістончыка ( ён жа – берасцейскі паэт Сяргей Прылуцкі)? Па-мойму, яго кніга “Йопыты” – гэта прадвеснік “Макулатуры”. Як вам падаецца?
Сяргей: – Гэта можа быць і так і не так, назва тут не прычым, пад “Макулатурай” будзе друкавацца не толькі штосьці кшталту маргінальнага. Часопіс увогуле мусіць прадстаўляць высокую, сур’ёзную і творчую прозу Беларусі.
– Які фармат часопіса?
Сяргей: – Проза без межаў! Аўтарам можа стаць кожны, каго абярэ журы. У прынцыпе, ёсць пэўны склад галоўных аўтараў, пра іх, як і пра фіналістаў, стане вядома ў канцы жніўня.
– Ці ёсць патрабаванні да аўтараў і іх твораў?
Сяргей: – Умовы і тэрміны – даслаць свой CV (коратка але па існасці) + тэкст (проза) не болей за 10 старонак памерам А4, 12 шрыфтам Times New Roman без палутарных інтэрвалаў да 1 жніўня 2011 года на скрыню sergejkalenda@yandex.ru.Усяго будзе адабрана дзесяць тэкстаў. Мова – беларуская і руская, таксама англійская.
Дарэчы, часопіс пакуль будзе распаўсюджвацца ў фармаце pdf у сеціве (але ідзе пошук фінансавання для папяровага выдання). Дакладна над “Макулатурай” будуць працаваць два мастакі: Васіліса Паляніна-Календа й Лера Лазуровіч. Будзем рабіць так – тыя аўтары, якія патрапяць пасля адбору журы ў спіс фіналістаў, будуць перададзеныя мастакам, якія самі абяруць сабе пэўныя тэксты й аздобяць іх графікай.
– Калі ж чакаць першую “Макулатуру”?
Сяргей: – Першы нумар выйдзе як усё складзецца, але мусіць быць да канца гэтага года. Тады будуць планавацца мерапрыемствы і імпрэзы.
– Хто знаходзіцца ў складзе журы?
Сяргей: – Не магу сказаць. Гэта стане ўсім вядома пасля абрання тэкстаў!!!
Ну што, літаратурныя вычварэнцы і аматары эксперыментаў? Наперад, у “Макулатуру”!
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…