У рэдакцыю газеты “Брестский курьер” патэлефанавала жыхарка нашага горада і распавяла, што ў яе коткі нарадзіліся сіямскія кацяняты. Цікавае тое, што “сіямскія” істоты зусім не сіямскай пароды.
Карэспандэнт «БК» адправіўся на месца, у мікрараён Рэчыца, каб асабіста ўбачыць рэдкую з’яву. Марыя Васільковіч, гаспадыня коткі Боні, у якой нарадзіліся дзіўныя кацяняты, сустрэла карэспандэнта «БК» са словамі: «Ніколі такога не бачыла! Сусед параіў патэлефанаваць у газету!». Котка Боня ў пятніцу ўвечар 22 ліпеня нарадзіла пецярых кацянят, двое з якіх – сіямскія двайняты са зрослымі часткамі цела. З’ява гэта досыць рэдкая і па адной з навуковых версій злучана з генетычнымі парушэннямі.
«Хутчэй за ўсё, гэта з-за наступстваў чарнобыльскай катастрофы», – так лічыць сама гаспадыня цуд-кацянят. Дарэчы, некалькі гадоў назад карэспандэнт «БК» ужо выязджаў па тым жа адрасу, тады ў Марыі Іванаўны вырас 4-мятровы сланечнік.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…