Аматарскаму праекту belmanga патрэбныя валанцёры для перакладу мангі на родную мову
Надакучыла, што любімыя тамы мангі выходзяць на рускай мове? Змяні сітуацыю – стань адным з перакладчыкаў японскіх коміксаў на родную мову.
Валанцёры неабходныя не толькі непасрэдна для перакладу тэкстаў з англійскай мовы на беларускую, але і для сканіравання лісткоў з коміксамі. Дагэтуль энтузіясты пераклалі каля 14 коміксаў-гісторый. Ёсць незакончаныя пераклады. Увогуле прыярытэтнымі лічацца коміксы, якія не маюць рускага “твару” – гэта своесаблівая стаўка на арыгінальнасць, а не папулярызаванасць. Пакуль што праект знаходзіцца ў стане спячкі.
Далучыцца да праекту можна, напісаўшы ліст каардынатару – admin@belmanga. com
Хочацца адзначыць, што іншае дзіця японскай масавай культуры – анімэ, таксама паступова абеларушваецца.На роднай мове ўжо гучаць мультфільм “Мае суседзі Ямада” і культавая стужка азіяцкіх творцаў “Сабачая какашка”.
Белманга ў сеціве: belmanga.com
Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…
Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…
А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…
Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…
Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…
Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…