Categories: Культура

Японскія коміксы па-беларуску

Аматарскаму праекту belmanga патрэбныя валанцёры для перакладу мангі на родную мову

Надакучыла, што любімыя тамы мангі выходзяць на рускай мове? Змяні сітуацыю – стань адным з перакладчыкаў японскіх коміксаў на родную мову.
Валанцёры неабходныя не толькі непасрэдна для перакладу тэкстаў з англійскай мовы на беларускую, але і для сканіравання лісткоў з коміксамі. Дагэтуль энтузіясты пераклалі каля 14 коміксаў-гісторый. Ёсць незакончаныя пераклады. Увогуле прыярытэтнымі лічацца коміксы, якія не маюць рускага “твару” – гэта своесаблівая стаўка на арыгінальнасць, а не папулярызаванасць.  Пакуль што праект знаходзіцца ў стане спячкі.
Далучыцца да праекту можна, напісаўшы ліст каардынатару –  admin@belmanga. com
Хочацца адзначыць, што іншае дзіця японскай масавай культуры – анімэ, таксама паступова абеларушваецца.На роднай мове ўжо гучаць мультфільм “Мае суседзі Ямада” і культавая стужка азіяцкіх творцаў “Сабачая какашка”.

Белманга ў сеціве: belmanga.com

manga

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago