Categories: Культура

Ніхто сёлета не атрымаў гран-пры “Басовішча”

У польскім Грудку скончылася чарговае “Басовішча”. Сёлета ў конкурсе музыкі маладой Беларусі ўдзельнічала ўсяго шэсць гуртоў – Амарока, Авіяс, Гаротніца, Гурай, Кашлаты Вох і Yellow power.

Ніхто сёлета не атрымаў гран-пры “Басовішча”. Але пераможцамі палічылі Yellow power. Менавіта гэты гурт заняў першае месца на конкурсе. Ён атрымаў ў дадатак тысячу долараў ад арганізатараў. Што праўда, такі выбар журы выклікаў шмат спрэчак.

Гледачы заўважаюць, што беларусаў сёлета на фестывалі было вельмі мала праз візавыя праблемы. Сумнай атрымалася і музычная частка, якую ратавалі толькі даўно вядомыя гасцям фестывалю Akute, Neuro Dubel i Iq48.

Паводле: Еўрарадыё

dzedzich

View Comments

  • Па сеціве плавае дзіўная інфармацыя, што на сёлетнім Басовішчы ніхто так і не атрымаў Гран-пры. Не ведаю ў якім стане быў аўтар гэтага паведамлення, але Гран-пры атрымаў Yellow Power. Ага. Ну і грашовую прэмію прызнавалі не арганізатары, а спонсар - Польскае радыё.
    (с) Dzmitry Hurnievic

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago