Экалогія

“Чысты бераг” – 5

Чарговая экалагічная акцыя “Чысты бераг” пройдзе па ініцыятыве сацыяльнага блога “Вменяемый Брест”. Мерапрыемства адбудзецца 31 Ліпеня (нядзеля), у 11:00.

Збор у прыстані (Вул. Набярэжная, насупраць крамы «1000 дробязяў», цеплаход «Гародня»).

Гісторыя гэтай акцыі пачынаецца з 2007 года. Першая называлася гучна, – “Выратуйце Мухавец!”. Праходзіла яна заўсёды пры рознай і непрадказальнай колькасці удзельнікаў, але выдатнага выніку энтузіасты дамагаліся заўсёды.

У гэты раз, ініцыятары вырашылі некалькі разнастаіць эка-дзейства і арганізаваць пасля ўборкі забаўляльна-спартовае мерапрыемства.

Сёння, па тэлефоннай гутарцы свой удзел у Акцыі пацвердзіў  Кіраўнік Берасцейскага, гарадскога і раённага Камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Брыш Пётр Іванавіч.

Мерапрыемства адбудзецца 31 Ліпеня (нядзеля), у 11:00. Збор у прыстані (Вул. Набярэжная, насупраць крамы «1000 дробязяў», цеплаход «Гародня»).

Далучайцеся, Берасцейцы! НАШ Брэст – чысты Горад, але МЫ несумнеўна зробім яго яшчэ чысцей і экалагічней… 😉

“Вменяемый Брест”

Фота з папярэдняга мерапрыемства

Фота з папярэдняга мерапрыемства

Пакінуць адказ