Categories: Экалогія

“Чысты бераг” – 5

Чарговая экалагічная акцыя “Чысты бераг” пройдзе па ініцыятыве сацыяльнага блога “Вменяемый Брест”. Мерапрыемства адбудзецца 31 Ліпеня (нядзеля), у 11:00.

Збор у прыстані (Вул. Набярэжная, насупраць крамы «1000 дробязяў», цеплаход «Гародня»).

Гісторыя гэтай акцыі пачынаецца з 2007 года. Першая называлася гучна, – “Выратуйце Мухавец!”. Праходзіла яна заўсёды пры рознай і непрадказальнай колькасці удзельнікаў, але выдатнага выніку энтузіасты дамагаліся заўсёды.

У гэты раз, ініцыятары вырашылі некалькі разнастаіць эка-дзейства і арганізаваць пасля ўборкі забаўляльна-спартовае мерапрыемства.

Сёння, па тэлефоннай гутарцы свой удзел у Акцыі пацвердзіў  Кіраўнік Берасцейскага, гарадскога і раённага Камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Брыш Пётр Іванавіч.

Мерапрыемства адбудзецца 31 Ліпеня (нядзеля), у 11:00. Збор у прыстані (Вул. Набярэжная, насупраць крамы «1000 дробязяў», цеплаход «Гародня»).

Далучайцеся, Берасцейцы! НАШ Брэст – чысты Горад, але МЫ несумнеўна зробім яго яшчэ чысцей і экалагічней… 😉

“Вменяемый Брест”

Фота з папярэдняга мерапрыемства

Darya

Share
Published by
Darya

Recent Posts

Клуб «Без межаў»: прышчэпка на талерантнасць

У свае трыццаць жанчына вярнулася з немаўлём з радзільнага дому, а выйшла ў людзі толькі…

3 дні ago

Анастасiя Барміна: Кераміка, танец і перфоманс

Яскравасць, свабода, імправізацыя – менавіта такімі словамі можна апісаць па-сапраўднаму захапляльны танец, і менавіта такія…

7 дней ago

Ганна Пуціліна: Пяць крокаў да здаровага харчавання і лепшага самаадчування

У апошні час людзі усё больш і больш пачалі клапаціцца пра сябе, пачалі надаваць больш…

1 тыдзень ago

Country: аазіс удалечыні ад будняў і праблем

Анастасія ўсяго два гады таму зрабіла рашучы крок, пакінуўшы ззаду свае дванаццаць гадоў працы трэнерам…

2 тыдні ago

Настольны вечар: Новыя знаёмствы і расслабленая атмасфера

У мінулыя выхадныя ва ўтульным кафэ «Progresso» на Машэрава, 53, прайшла чарговая сустрэча клуба настольных…

2 тыдні ago

Чароўны заход: майстар-клас, які збліжае

Ва ўтульнай арт-студыі Берасця, створанай з любоўю і ўвагай да дэталяў, прайшоў майстар-клас па маляванні…

4 тыдні ago