Здарэнні

У Берасці аварыйна сеў брытанскі самалёт

Гэта адбылося ўвечары 26 ліпеня. У 18.36 берасцейскія выратавальнікі атрымалі ад авіядыспетчараў паведамленне пра аварыйную пасадку самалёта British Aerospace BAe-125.
Самалёт належыць прыватнай кампаніі United Airgroup Corp. Ён прапісаны на брытанскай выспе Мэн. Паветранае судна з аэрапорта французскага горада Ніца ў аэрапорт Дамадзедава ў Маскве пераганяў расійскі экіпаж з трох чалавек.

Самалёту ўдалося шчасліва прызямліцца, пацярпелых няма. Дапамога выратавальнікаў не спатрэбілася. Меркаваная прычына аварыйнай пасадкі — адмова генератара левага рухавіка.

Пакуль што ён знаходзіцца на стаянцы на тэрыторыі берасцейскага аэрапорта. Туды і прыедзе камісія ад авіякампаніі, якой належыць самалёт. Толькі пасля гэтага пачнецца рамонт тэхнікі.

Паводле: БелаПАН

Пакінуць адказ