Інтэрнэт партал Альтэрнатыўная Моладзевая Платформа аб’явіў конкурс на тэму «Як я правёў лета»? Тэрміны прыёму аповедаў падоўжаны да 15 верасня.
Калі Вы файна патусілі ў валанцерскім летніку, арганізавалі фэст, альбо былі актыўным удзельнікам з’ездзілі ў Амерыку ці недалёка ў Польшчу, зарабілі валюты і паглядзелі свет, калі ўражанні распіраюць, сябры чакаюць фоткі і відосы, а вы добра валодаеце клавай і маеце інтэрнет – пішыце нам і пра Вас, паспяховых і прыгожых, даведаецца ўся Беларусь.
Пажадана каб у Вашай гісторыі былі апісаны эмоцыі, уражанні, апісанні, а таксама карысныя спасылкі, парады, рэкамендацыі для тых, хто захоча паехаць на наступны год туды ж.
Гісторыі з відосамі і фоткамі (альбо без іх 🙁 ) будуць апублікаваныя на сайце АМП.
Адна лепшая гісторыя будзе вызначана рэдакцыяй ampby.org. А яшчэ адна гісторыя, ў намінацыі “прыз глядацкіх сімпатый”, будзе вызначана чытачамі.
У дадзенай намінацыі лепшым будзе названы артыкул, які ў суме набярэ максімальную колькасць “лайкаў” у сацыяльных сетках facebook і УКантакце. Улічвацца будуць толькі «лайкі», зробленыя на сайце ampby.org. Галасаванне ў намінацыі “прыз глядацкіх сімпатый” праводзіцца па 25 верасня ўключна.
Спяшайся скінуць лінк на свой матэрыял сябрам і папрасіць залайкаць тваю гісторыю.
Прымаюцца матэрыялы аб’ёмам не менш за 1000 сімвалаў (без прабелаў).
Матэрыялы неабходна дасылаць на адрас: [email protected]. Тэрмін падачы: ад сёння да 15 верасня ўключна. Спяшайся!
Пераможцы будуць абвешчаны 30 верасня . Аўтары двух лепшых гісторый атрымаюць каштоўныя прызы.
Паводле: АМП