Грамадства

Працяг маўклівай акцыі а 19 гадзіне

27 ліпеня а 19 гадзіне да кінатэатра «Беларусь» на вуліцы Савецкай падышлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі, а вось «маўкуноў» апазнаць было цяжка.
19.25 каля 20 чалавек, якія сядзелі каля кінатэатра «Беларусь», пасля кароткай нарады ўсталі і пайшлі.

Праз пяць хвілін некалькі чалавек заапладыравалі. Да іх тут жа падышлі супрацоўнікі міліцыі і пачалі размаўляць. Пасля недоўгачасовых перамоў аднаго чалавека без ужывання сілы адвялі з тэрыторыі перад кінатэатрам.

Пяцёра міліцыянераў і два чалавека ў цывільным адвялі яшчэ аднаго з пратэстуючых. Яго, як і першага, пасадзілі ў прыпаркаваны ў кіёска «Белсаюздрук» УАЗ. Астатнія ўдзельнікі акцыі разыйшліся. Міліцыянеры засталіся.

Паводле: БГ

Пакінуць адказ