Старшыня Менскага абласного выканкама Барыс Батура лічыць несправядлівымі закіды незалежнай прэсы на адрас Канстанціна Сумара, які ў разгар крызісу перасеў на новы службовы аўтамабіль Audi A8 L коштам 115 тысяч долараў.
– Я б хацеў усё ж такі ў падтрымку Сумара сказаць, яму ездзіць 300-350 кіламетраў, часта. Ну, што старшыня аблвыканкама не заслугоўвае? У яго быў джып, але на джыпе на такія адлегласці цяжка ездзіць, ну і ўзрост, хаця ён малады. Тым не менш, пашкадавалі б чалавека, трэба было так здзекваца з яго?– сказаў Барыс Батура.
Сам Барыс Батура перасоўваецца на джыпе, які дастаўся яму ад Леаніда Крупца, ягонага папярэдніка на пасадзе старшыні.
Паводле: Радыё Рацыя
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…