Categories: Грамадства

Людзі ў цывільным – гэта афіцэр і два сяржанты

Пра тое, што ў цывільным па серадах працавалі сілавікі, заявіў старшыня УУС Берасцейскага аблвыканкаму. Таксама ён сцвярджае, што па серадах міліцыя працавала строга ў межах закону.

Нікога з затрыманых міліцыянты не зневажалі. Людзі ў цывільным адзенні – гэта супрацоўнікі міліцыі. Як рыхтаваліся да сваёй працы арганізатары акцыі, гэтак сама рыхтавалася і міліцыя. У апошніх акцыях пераважна былі задзейнічаныя групы ў складзе афіцэра і двух сяржантаў, – распавёў старшыня УУС Берасцейскага аблвыканкаму Уладзімір Сычэўскі.

– У пракуратуру гораду не паступіла ніводнай заявы ад затрыманых з абскарджаннем дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Чыноўнік дадае, што міліцыя дзеяла ва ўзмоцненым рэжыме, бо рашэннем уладаў вызначаныя асобныя месцы для мітынгаў і маніфестацыяў. У Берасці гэта парк воінаў-інтэрнацыяналістаў і стадыён «Лакаматыў». Дарэчы, берасцейскія міліцыянты нібыта разглядалі ў якасці аднаго з варыянтаў забіраць людзей падчас маўклівых акцыяў у цэнтры гораду і адвозіць іх на дазволеныя для сустрэчаў пляцоўкі.

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», за час акцыяў па серадах у Берасці затрымалі каля сотні чалавек. У большасці выпадкаў іх вінавацілі ў дробным хуліганстве і каралі штрафамі або арыштамі ад 5 да 15 дзён.

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч тлумачыць, што паводле закону міліцыянты маюць права працаваць у цывільным:

Але разам з тым, яны абавязаныя дзеяць у межах закону. Гэта значыць, што пры затрыманні прадстаўляцца, называць прычыну затрымання і не выкарыстоўваць беспадстаўна фізічнай сілы. Але ў Берасці, як па ўсёй краіне, праваабаронцы і журналісты зафіксавалі адваротныя выпадкі. Цяпер, калі старшыня берасцейскай міліцыі сказаў, кім былі гэтыя людзі ў цывільным, трэба звяртацца са скаргамі ў пракуратуру.

Паводле: belsat.eu


dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago