Categories: Грамадства

Берасцейскі суд абвінаваціў удзельнікаў маўклівых акцыяў

12 спраў па акцыям маўчання разглядзеў берасцейскі абласны суд. Большасць спраў судом пакінута без зменаў. Прыгавор такі ж – віноўныя ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Па словах берасцейскага праваабаронца Рамана Кісляка, у судзей адсутнічаў крытэрый аб’ектыўнасці:

Пасяджэнні былі адкрытымі, такіх працэсуальных парушэнняў не адбывалася. А тое, што не прыслухоўваюцца відавочным доказам людзей прыцягваных да адказнасці, на мой погляд – тут магчымае нейкае ўказанне або ўстаноўка на тое, каб пакідаць без выбачэння дадзеныя пастановы з тым, каб людзі былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Акрамя таго, былі разгледжаны справы Аляксандра Чаркашына і Артура Анісімава па дробным хуліганстве, што былі затрыманыя напярэданні чарговай акцыі Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеці. Абласны суд пакінуў вынесеныя ім прыгаворы судом Ленініскага раёна Берасця без зменаў, у тым ліку прызнаў іх віноўнымі ў адміністратыўным правапарушэнні.

Амаль усе абвінавачаныя ў адміністратыўных парушэннях намераны абскардзіць пастановы абласнога суда ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь.

Паводле: Радыё Рацыя

Фота: telegraf.by

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago