Categories: Культура

Акцыя «Чатыры кіты беларускай гісторыі»

Тым, хто цікавіцца гісторыяй, прадстаўляецца магчымасць даволі танна набыць камплект тэматычных публікацый, прысвечаных мінуламу нашых зямель.

Толькі да 25 жніўня за 50 тыс. рублёў* можна замовіць камплект з тэматычных публікацыяў, прысвечаных невядомым старонкам беларускай мінуўшчыны: Вялікаму Княству Літоўскаму, Рэчы Паспалітай, Беларускай Народнай Рэспубліцы.

У камплект уваходзяць два тэматычныя нумары “ARCHE”: 3-2009 і 7-2009 (найбольшы ў гісторыі часопіса нумар на 1108 старонак), а таксама дзве кніжныя публікацыі: Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. 670 старонак і Алег Латышонак. Беласток – Полацак. Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. 230 старонак.

Каб аформіць замову, дашліце e-mail з пазначэньнем вашага прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама дакладнага паштовага адрасу (абавязкова з індэксам) на адрас valer@arche.by. Для лепшай камунікацыі абавязкова пазначце нумар вашага кантактнага тэлефона.

Камплект будзе дастаўлены на ўказаны вамі паштовы адрас накладзеным плацяжом. Аплата па факце атрыманьня пасылкі – г.зн. грошай наперад высылаць ня трэба.

Чакаем вашых замоў!

* Без уліку кошту дасылкі.

Паводле nn.by

Вялікае Княства Літоўскае

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago