Грамадства

Звычайны нацызм у Берасці

Графіці нацыянал-сацыялістаў з’явіліся ў апошнія дні на сценах будынкаў у  цэнтры Берасця. Чорны крыж з партыйнай абрэвіятурай NSWP і надпісы “Скажам не жыдоўскай заразе” зробленыя пад трафарэт.

На сайце, які напісалі на сценах “бомберы” даволі актыўна прасоваюць свае ідэі як расейскія, так і беларускія прадаўжальнікі справы Адольфа Алаізавіча. Вось, напрыклад, якімі адкрыццямі яны частуюць публіку:

– Нам, беларускім нацыянал-сацыялістам, ні адтуль, ні адгэтуль падтрымкі чакаць не прыходзіцца. Ды і не патрэбна нам гэтая падтрымка. Мы ідзем сваёй дарогай. Але ў якая склалася сітуацыі мы ЗА цяперашнюю ўладу, бо толькі такі метад можа хоць як-то дапамагчы бязмозга-наіўным…

– “Грамадскасць” нешта заікаецца пра сумленнае галасаванне? Беларуссіянскі народ не заслугоўвае сумленнага галасавання. Нельга прыслухвацца да меркавання і даваць магчымасць галасаваць таму народа, пераважная большасць якога – тупыя гопнікі і абывацелі…

Наш ідэал волі – цвёрды кантроль, жалезны парадак, вайсковец рэжым. Цвёрды нацыянал-сацыялізм.

Кажуць, што нешта падобнае нядаўна выявілі і ў паўднёвым мікрараёне “Вулька”.

Вышэй была толькі расшыфроўка многім невядомай абрэвіятуры,  і не больш. А які рабіць з гэтага вынік, вырашайце самі…

Берасце, Савецкая 132

Берасце, Савецкая 132

Паводле: БК

Фота: Беларускі Партызан

0 Comments

Пакінуць адказ