Берасцейскі абласны суд 11 жніўня разгледзеў скаргу Тараса Бярэжнага і прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і аштрафаваў на 12 базавых велічынь.
Тараса Бярэжнага затрымалі ў Берасці 29 чэрвеня на бульвары Касманаўтаў. Яго даставілі ў Ленінскі РАУС і склалі адміністрацыйны пратакол.
— Да акцыі пратэсту, якая праходзіла ў гэты вечар у горадзе, я не маю ніякіх адносін. Па просьбе сваёй маці я купіў прадукты ў краме «Космас», размешчанай на бульвары Касманаўтаў, пасля чаго вяртаўся дадому, — паведаміў Тарас Бярэжны.
У абскарджанні рашэння раённага суда Тарас Бярэжны таксама сцвярджаў, што фотаздымкі, прылучаныя да матэрыялаў адміністрацыйнай справы, не даказваюць яго ўдзелу ў акцыі. На адным з іх ён быў з перакрыжаванымі на грудзі рукамі на фоне будынка «у натоўпе», які складаўся з двух чалавек.
На другім здымку група людзей, сярод якіх нібы я з паднятай рукой. Акрамя таго, пазнаць у ім мяне немагчыма, бо там выява чалавека была закрыта постаццю іншага грамадзяніна.
Так сама там ёсць дата фотаздымка — 28 чэрвеня, гэта значыць ён зроблены за дзень да акцыі пратэсту.
Паводле: БелаПАН
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…