Categories: Культура

Мастачка прыехала на вернісаж на кані

Берасцейская  мастачка Наталля Чорнагаловая прыехала на ўласны вернісаж на кані. Такім незвычайным спосабам яна прэзентавала берасцейскім аматарам жывапісу свае карціны.

Наталля Чорнагаловая — знакамітасць у беларускай школе сучаснага экспрэсіянізму. Для яе работ характэрная грубая выразнасць, скажэнне формы і колеру як праява напружанага пачуцця. Як распавяла сама мастачка, яна апранае пальчаткі і працуе як скульптар, змешваючы на палатне фарбы, стварае выразныя выявы. Вялікае значэнне Наталля Чорнагаловая надае менавіта колеру.

Наталля Чарнагаловая

Пасля ўрачыстага адкрыцця выставы мастачка правяла майстар-клас. Усяго за 10 хвілін яна зрабіла партрэт адной са сваіх прыхільніц.

Выстава праходзіць у выставачнай зале па вуліцы Савецкай і працягнецца да 21 жніўня.

Паводле: Еўрарадыё

dzedzich

View Comments

  • выстава называецца "Краски любви" - у мяне гэта выклікае сумневы, ці варта туды ісці...

    • У iнтэрнэце ёсць некалькi фота яе карцiн. Загуглi, паглядзi i тады вырашыш: цi варта iсцi?

Recent Posts

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 дзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 дзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 дзень ago

Скрозь стагоддзі і легенды: гісторыя і таямніцы могілак у цэнтры Берасця

У самым сэрцы Берасця, у яго гістарычнай нетрах, схавалася загадкавае месца,  прасякнутае векавымі легендамі: старажытныя…

1 дзень ago

Выява гісторыі. Як Напалеон Орда дапамагаў Радзіме нават на чужыне

Ёсць асобы, вядомыя нам з падручнікаў гісторыі і музейных выяваў, а ёсць тыя, што пакінулі…

2 дні ago

Мелодыя горада. Як вулічныя музыкі аб’ядноўваюць людзей

Пацяплела, і на вуліцы горада выйшлі людзі. Савецкая ператварылася ў людское мора. І толькі гукі…

2 дні ago