Categories: Культура

На фолк-фэсце выступіць Алег Скрыпка

3 верасня пад Мінскам адбудзецца фолк-фэст «Камяніца». Гэтым разам мерапрыемства ўзначаляць беларускія гурты «Троіца», Osimira, а таксама лідэр украінскага гурта «Воплі Відаплясава» Алег Скрыпка.

Фэст адбываецца ўжо трэці год запар у Музеі народнай архітэктуры і побыту (вёска Азярцо, 4 км. за аўтарынак «Малінаўка»), на тэрыторыі якога знаходзіцца ўнікальная калекцыя аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў.

Мэта мерапрыемства — прапагада беларускай культуры і дапамога музею. Усе грошы за ўваход ідуць на рахункі гэтай ўстановы, дапамагаючы захоўваць экспанаты.

Для кожнага з хэдлайнераў фестывалю выступ на сёлетняй «Камяніцы» будзе знакавым. Этна-трыо «Троіца» ўпершыню прадставіць у Беларусі на вялікай сцэне свой ухвалены крытыкамі новы альбом «Зімачка». Магілёўскі гурт Osimira, які добра ведаюць у Расеі, Украіне і Польшчы, выступіць ў Менску ўпершыню з 2007 года. А для лідэра «ВВ» Алега Скрыпкі гэта першы ў Беларусі выступ з фолк-праграмай.

«Алег Скрыпка — не толькі знакаміты рок-музыка, але і вядомы прапагандыст украінскай культуры, у тым ліку народнай. Напрыклад, ён з’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком вядомага ўкраінскага фолк-фэсту «Краіна мрій» і розных яго адгалінаванняў,распавядае каардынатар «Камяніцы» Сяргей Чыгрынец.

Яму цікава паказаць беларускай публіцы сваю фолкавую праграму, паглядзець, як гэта адбываецца ў нас, знайсці нейкія новыя гурты для свайго фэсту. Нам вельмі прыемна, что гэта не проста нейкія грашовыя стасункі,  – дадаў Сяргей.

Уваход будзе адбывацца па квітках музею, якія каштуюць 10 тыс. руб. для дарослых і 5 тыс. руб для школьнікаў. Наведнікі будуць мець магчымасць не толькі паслухаць музыку, але і паглядзець усю экспазіцыю.

Папярэдні продаж квіткоў — вул. Кальварыйская 17 — 614.

тэл. (017) 209 41 63.

Даведка: (029) 670 13 30.

Паводле: nn.by

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago