Грамадства

Брэсцкая крэпасць небяспечная для турыстаў

Перасоўвацца па Брэсцкай крэпасці стала небяспечна. У крэпасці ледзь не загінуў брэсцкі журналіст Яўген Беласін. Як апынулася, не ўсе люкі на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу зачыненыя, а тым больш агароджаныя. У адзін з такіх люкаў упаў журналіст.

Шахтны калодзеж быў прыкрыты травою. Глыбіна калодзежу склала каля шасці метраў. Сам журналіст лічыць такі выпадак невыпадковым:

– У нас так склалася, што з сацыялістычнай сістэмы, калі адказных няма, таму, што ім нічога не будзе. Уся гэта каманда, яны адзін павязаліся з другім, гэтыя службы, спецслужбы, усякія іншыя службы і чыноўнікі… Яны адзін другога пакрываюць. У судах не даб’ешся і нічога не будзе.

Па словах Яўгена Беласіна, у тым жа месцы два гады таму загінуў чалавек. Нават пасля таго выпадку гарадскія ўлады не паклапаціліся аб бяспецы гэтага месца. Таксама, як адзначыў журналіст, недалёка ад гэтага месца граюць дзеці.

Калодзеж знаходзіцца на Паўночным востраве, па правым баку ракі Мухавец.

 

Пакінуць адказ