Экалогія

Экалагічны фэст пройдзе на Піншчыне

На Піншчыне ўпершыню пройдзе музычны фестываль “ZялёнY”, арганізатары якога хочуць навучыць людзей здароваму адпачынку на прыродзе, а таксама папулярызаваць наваколле Палесся.

Свята музыкі пройдзе ўноч з 27 на 28 жніўня ў паркавым комплексу, што ў вёсцы Дубай Пінскага раёна. У сувязі з тым, што тэрыторыя фесту знаходзіцца ў 20 кіламетрах ад горада, арганізатары прадаставяць удзельнікам аўтобус.
Перад “адпачываючымі” выступяць айчынныя музыкі з Пінска і Мінска, а таксама госці з Украіны са Львова. Арганізатары плануюць зрабіць штогадовым фестываль, кажа Юрый Грамовіч:

– У гэтым годзе хочам зрабіць танцавальную частку фестываля – музыкальную. Гэта дыскатэка, вячоркі ігд. У будучым годзе плануем, каб свята доўжылася цэлы дзень. Каб былі дзіцячыя пляцоўкі, забаўляльныя мерапрыемствы, нейкія невялікія турніры, гульні і забавы. Такім спосабаі хочам завабліваць людзей.

Архітэктурна-пркавы комплекс калісьці быў ўладаннем магната Альбрэхта Радзівіла, які ў 1635 г. падарыў яго пінскім езуітам пад летнюю рэзідэнцыю. Ад іх у канцы XVIII ст. маёнтак перайшоў да памешчыкаў Кужанецкіх, якія валодалі ім каля стагоддзя. У канцы 1930-х сядзіба перароблена пад сельскагаспадарчую. Тут прайшлі дзіцячыя гады паэта Адама Нарушэвіча.

Пакінуць адказ