Інстытут грамадскай палітыкі (Польшча), Еўрапейскае партнёрства для дэмакратыі (Бельгія) і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Літва) арганізуюць адукацыйны візіт у Варшаву.
Ён адбудзецца 20 лістапада – 1 снежня 2011 гады. Удзельнікамі праекту могуць стаць маладыя людзі ва ўзросце ад 21 да 30 гадоў, маладыя прафесіяналы і студэнты старэйшых курсаў, якія цікавяцца палітыкай, дзяржаўным кіраваннем, эканомікай, бізнэсам, трэцім сектарам. Прыярытэт будзе аддавацца тым заяўнікам, якія не бывалі ў краінах ЕС раней.
Удзельнікі візіту змогуць вывучыць асаблівасці працы міжнародных структур і арганізацый грамадзянскага грамадства, азнаёміцца з сістэмай прыняцця рашэнняў у Еўрапейскім звязе, пазнаць аб узаемадзеянні нацыянальных і наднацыянальных інстытуцый, абгаварыць шляхі больш эфектыўных дзеянняў па дэмакратызацыі Беларусі з боку ЕЗ.
Праграма візіту:
Арганізатары паездкі пакрываюць выдаткі на візу, дарогу, пражыванне і харчаванне ў Варшаве. Не пакрываюцца транспартныя выдаткі ў Беларусі (паездка ў Менск для падачы дакументаў на візу і г.д.)
Для таго, каб падаць заяўку на ўдзел у візіце, кандыдатам трэба будзе напісаць кароткае эсэ аб Беларусі, праводзячы параўнанне з Польшчай, а таксама даслаць запоўненую анкету і рэзюмэ. Пакет дакументаў (эсэ, анкета, рэзюмэ) дасылайце на электронны адрас visits@belinstitute.eu да 24:00 20 кастрычніка 2011 года.
Патрабаванні да эсэ: аб’ём – 700 – 800 слоў. Кандыдат самастойна вызначае сацыяльна-палітычны або сацыяльна-эканамічны аспект і праводзіць параўнальны аналіз сітуацыі ў Беларусі і Польшчы на расейскай альбо беларускай мове.
Адбор будзе праводзіцца на падставе дасланых Вамі матэрыялаў і тэлефонных інтэрв’ю. Аб выніках адбору Вы будзеце паінфармаваныя да 30 кастрычніка 2011 года.
Форма заяўкі
Так сама апішыце Вашу матывацыю для ўдзелу ў адукацыйным візіце (100 – 200 слоў). Гэта адзін з найважных крытэраў адбору, таму пастаўцеся сур’ёзна. Навошта Вам гэтая паездка? Што Вы плануеце вынесці з яе карыснага для сябе і для сваёй арганізацыі?
Кім Вы сябе бачыце праз 5 гадоў?
Укажыце дадзеныя двух асоб, якія могуць Вас рэкамендаваць для ўдзелу ў візіце:
Адкуль Вы пазналі аб адукацыйнай паездцы?
Далучыце Ваша фота (памерам не больш 500 мегабайт)
Паводле: kariera.by
Фота: www.5stars.by
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…