Адукацыя

Канферэнцыя “Вышэйшая адукацыя Беларусі вачыма студэнтаў”

Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў запрашае студэнтаў ВНУ Беларусі, прадстаўнікоў студэнцкіх самакіраванняў і прафсаюзаў, студэнцкія арганізацыі і ініцыятывы прыняць удзел у канферэнцыі “Вышэйшая адукацыя Беларусі вачыма студэнтаў”.

Мэта канферэнцыі  – сфармаваць погляд студэнтаў па мадэрнізацыі сістэмы выўэйшай адукацыі Беларусі.
Канферэнцыя арганізавана для распрацоўкі агульнага погляду студэнтаў на тыя аспекты, якія студэнты могуць самастойна змяніць у вышэйшай адукацыі, пачынаючы са сваіх навучальных устаноў.
Мерапрыемства пройдзе 18 верасня 2011 году ў Менску. Канкрэтнае месца будзе ўдакладнена для ўдзельнікаў папярэдне.
Удзел у канферэнцыі бясплатны толькі пры ўмове папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікам будзе прадастаўляцца харчаванне (абед). Іншагароднім удзельнікам праезд да Менску кампенсуецца.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна запоўніць і даслаць электронную анкету ўдзельніка да 15 верасня 2011 года. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Он-лайн анкета
Папярэдняя праграма

edu

edu

Паводле ampby.org

Пакінуць адказ