МоладзьАдукацыя

Бяздомныя студэнты

Сёння ўжо каля 30 працэнтаў усіх іншагародніх студэнтаў у Беларусі не маюць месца ў інтэрнатах. Таму яны і вымушаны шукаць месца ў прыватных кватэрах або пакоях, а ўласнікі жытла выстаўляюць цэны ў валюце альбо паводле курсу «чорнага рынку».

БEРAСЦЕ

“Кампенсацыя для іншагародніх студэнтаў, не атрымаўшых інтэрнат – дзесяць тысяч!”

“Кампенсацыя для іншагародніх студэнтаў, не атрымаўшых інтэрнат – дзесяць тысяч!” – Так кажа студэнтка Берасцейскага джяржаўнага універсітэту. “У апошнім годзе не далі інтэрнат. Пісала заяву, нават ільгота невялічкая ёсць – няпоўная сям’я, але не далі!

brsu

Зараз жывем утрох на кватэры. Пашанцавала яшчэ, што гаспадыня добрая трапіла – не шмат бярэ. Толькі вось раз у два месяца начысляюць па 10 тысяч іншагароднім студэнтам… Смешна!”

Увогуле, сітуація з інтэрнатамі ў Бярэсце заўсёды была цяжкай. Толькі нямногія дабіваюцца “абшчагі”, не лічачы замежных стуэнтаў.

Зняць пакой на дваіх для студэнтаў каштуе прыблізна 100 баксаў. Аднапакаёвыя кватэры далей ад Цэнтра – каля 150 даляраў, у Цэнтры – не меньш за 200 даляраў. А улічваючы нынешні курс даляра, то за гад атрымаецца не мала… І што тады рабіць?!

МЕНСК

На праспэкце Пераможцаў у Менску дэмантуюць інтэрнат БДУ на 600 месцаў.

Якраз у гэтыя дні ў Менску на праспэкце Пераможцаў  ідзе дэмантаж былога інтэрнату № 4, дзе раней жылі студэнты юрыдычнага каледжу і факультэту даўнівэрсытэцкай адукацыі. Менгарвыканкам вызначыў, што на месцы студэнцкага інтэрнату будзе пабудаваны буйны гандлёвы комплекс з гатэлем і сыстэмай паркінгаў.

Але ж для ўлады, нажаль, лепш прадаць гэтую пляцоўку, чым дапамагчы студэнтам. Як казаў Анатоль Паўлаў, кіраўнік камісіі АГП па адукацыі і навуцы, былы прарэктар БДУ: ” Для ўлады ў крызіс лепш прадаць «залатую», так бы мовіць, пляцоўку, чым дапамагчы студэнтам”

Таксама Паўлаў распавёў: «Калі рэктарам БДУ быў Аляксандар Казулін, а прарэктарам — я, то ўжо тады быў зроблены праект рэканструкцыі гэтага інтэрнату. Мы разумелі, што так званая „хрушчоўка“ дрэнна ўпісвалася ў сучаснае аблічча праспэкту. Іншая справа, што перш чым распачаць рэканструкцыю будынка, трэба было паклапаціцца аб перасяленні студэнтаў. Аднак гэта ня зроблена і цяпер. Таму я лічу, што гэта — дрэнна. У наш час 100% студэнтаў БДУ жылі ў інтэрнатах. Цяпер жа сытуацыя горшая. Студэнту здымаць кватэру ў крызіс вельмі дорага. Зразумела, гэта дрэнна».

Адшукаць прапановы і кошты на кватэры ў Менску можна ў аб’явах або праз знаёмых. Як высвятляецца, зняць аднапакаёвую кватэру ў Менску каштуе цяпер не менш як 100 даляраў; двухпакаёвую — 250$; трохпакаёвую — 350$. Многія ўладальнікі менскай жылплошчы патрабуюць аплату менавіта ў далярах ці па курсе «чорнага рынку».

university

ВІЦЕБШЧЫНА

Ва ўнівэрсітэте — 5 тысяч іншагародніх студэнтаў, а ў інтэрнатах усяго 1700 месцаў.У інтэрнатах віцебскіх ВНУ, напрыклад, ніколі не хапала месцаў, каб забяспечыць жытлом усіх прыежджых студэнтаў. Так, у Віцебскім дзяржаўным унівэрсытэце навучаецца 5 тысяч студэнтаў, а ў пяці інтэрнатах — усяго 1700 месцаў.

У першую чаргу месцы амаль во ўсіх інтэрнатах даюць студэнтам-замежнікам, потым — усім, хто мае ільготы. Шараговы беларускі студэнт мусіць шукаць жытло сам, распавядае трэцякурснік Антон, якому гэтую праблему даводзіцца разьвязваць штогод:

«Я тэлефанаваў, каб зняць, дык ад 100 даляраў аднапакаёўка ў сярэднім. З мінулага году амаль нічога не змянілася — вось толькі курс змяніўся! У мяне даляраў няма, і я пытаўся, ці возмуць у беларускіх рублях. Казалі, што возмуць, але па камэрцыйным курсе. „Па такім, як у валютчыкаў“, кажа мне бабка».

Гаспадары кватэр, здаючы іх студэнтам, не толькі добра арыентуюцца ў зьменах валютнага курсу: паколькі рынак жытла досыць абмежаваны, яны сталі дужа пераборлівыя, кажа Антон:

«Калі пакой здымаеш, то ўжо пачынаецца: «А дзе ты вучышся? А на якія адзнакі?». Калі дзяўчына тэлефануе, часта кажуць: «Ня трэба нам дзевак, такіх-сякіх… Толькі хлопцам здамо!».

Студэнтка-першакурсніца Тацяна падавала аб’яву, што шукае яшчэ адну дзяўчыну, каб здымаць жытло разам, бо нават за невялічкі пакойчык у двухпакаёвай кватэры ёй самой плаціць задорага:

«Я ўжо зняла за 80 даляраў. Але да мяне потым падселіцца яшчэ дзяўчына, каб зручней было здымаць. Інтэрнату няма: у мяне няма ніякіх ільготаў, я не сірата… Але па радыё чула перадачу, што студэнтам, якім не даюць інтэрнат, за кватэру палову будуць кампэнсаваць. Хочацца верыць!».

Тацяна толькі паступіла на першы курс, будзе вучыцца ў мэдычным унівэрсіттее. Ніякай грашовай кампэнсацыі за жытло там не прадугледжана:

«Гэта няпраўда! Не аплочвае ўнівэрсытэт палову кватэры. Там літаральна бывае 7 або 10 тысяч рублёў дапамогі гэтым студэнтам».

«Унівэрсытэт ніякае адказнасці ў кватэрнай справе сваіх студэнтаў не нясе». Такі адказ давялося пачуць праз тэлефон — адмысловы нумар для ахвотных здаць жытло студэнтам мэдунівэрсытэт падае ў аб’яве, якая транслюецца «бягучым радком» на мясцовым тэлеканале.

«Гэта прафсаюз. Прыходзяць студэнты, якія шукаюць кватэры, і мы ім дапамагаем — даем нумары тэлефонаў. А дамаўляецеся з імі ўжо самі: унівэрсытэт ніякае адказнасьці не нясе ні за студэнтаў, ні за нешта іншае», — распавяла супрацоўніца.

Але ж у Наваполацке, у Полацкім дзяржаўным універсітэте, сітуація іншая. Усім першакурснікам там даюць месца ў інтэрнаце, а потым у пошуках жытла варта спадзявацца толькі на тое, што гэта — не сталічная ВНУ, распавядае адзін з бацькоў, які прывёз сына на вучобу:

«Усім першакурснікам жытло даецца без выключэння. А ўжо з другога курсу — хто лепей займаецца. Ну, калі давядзецца шукаць кватэру, то яны тут будуць таннейшыя — гэта ж не Менск і не Віцебск. Можна будзе ўладкавацца, думаю, за 20–30 даляраў нейкіх, да 50 даляраў, я лічу»…

ГАРОДНЯ

«Кошт аднапакаёвай кватэры для студэнта — $100, але ня ў цэнтры і ня самай зручнай»

У Гарадзенскім унівэрсітэтеце імя Янкі Купалы студэнтам першага курсу выдзяляюць толькі дваццаць адсоткаў месцаў у інтэрнатах. «Самых неабароненых і ільготнікаў мы засяляем», — паведамілі ў студэнцкім прафкаме ўнівэрсытэту. А як астатнія, хто прыехаў вучыцца з іншых мясцінаў? Колькі ім давядзецца зараз плаціць за кватэру?

Спадар: «Праблема ў тым, што мы не валодаем той інфармацыяй, пра якую суму дамаўляюцца, нас не датычыць. Мы дапамагаем знайсці людзей, якія бяруць на кватэру, але пра цану яны дамаўляюцца між сабой. Хтосьці просіць у далярах, хтосьці бярэ ў беларускіх паводле курсу, нехта — проста ў беларускіх фіксаваную суму».

Бывае, што жыць на кватэры задорага, а інтэрнат не даюць. Што тады? Невучыцца ўвогуле?

«Хтосьці можа сабе дазволіць кватэру наймаць, а хтосьці — не, забірае дакумэнты з ВНУ, таму што ня можа наняць кватэру. Такое бывала і цяпер бывае. Часам бацькі студэнта ня могуць фізычна пацягнуць, зьняць жытло. Нехта пераходзіць на завочнае тады, калі гэта ня першы курс. Ёсьць такія, што акадэмічны бяруць адпачынак на год, каб падзарабіць. Усяляк бывае, нічога не зьмянілася, не пагоршылася ў параўнаньні зь мінулым годам, прынамсі пакуль».

Тым часам мясцовая прэса паведамляе, што ў Гародні, калі вельмі пашанцуе, можна яшчэ знайсці аднапакаёвую кватэру нават за сто даляраў, але не самую зручную і не ў цэнтры. Звычайна гаспадары просяць на дваццаць-трыццаць даляраў болей. За святло, газ і ваду студэнту таксама давядзецца плаціць. За пакой на дваіх з вас, хутчэй за ўсё, возьмуць па паўсотні, а што наконт камунальных плацяжоў — як дамовіцеся.

ГОМЕЛЬ

Інтэрнатаў бракуе, а за жытло на кватэры — плаці даляры.

Расстроены бацька разам з дачкой-першакурсьніцай толькі што выйшлі з галоўнага корпусу мэдунівэрсытэту:

«Забіта — няма месцаў наагул. Усё забіта! Будзем дзесьці шукаць кватэру».

Студэнты, якім не пашэнціла з інтэрнатам, нярэдка гуртуюцца ў пошуках жытла. Шукаюць па аб’явах, газетах, у інтэрнэце, па знаёмым.

Гаворыць трэцякурснік, які па аб’яве знайшоў пакой у шматпавярховым доме ў мікрараёне Сонечны:

«Я яшчэ пакуль на кватэры жыву. Даведваешся пра кошт і засяляешся на кватэру, з гаспадаром ці без гаспадара — гэта ўжо як атрымаецца. Потым афармляюцца дакумэнты, што я тут юрыдычна не маю ніякай плошчы. Далей плачу той кошт, пра які дамовіліся. У сярэднім аднапакаёвая кватэра без гаспадара каштуе ў Гомелі 160 даляраў. Гэта апошняе, што я чуў. У мяне гаспадыня, таму за пакой я 90 даляраў плачу».

Другакурсніца Марына знайшла сабе кватэру з сяброўкай каля універсітэту — на вуліцы Сялянскай. За першы месяц ужо заплаціла, прычым далярамі — гаспадыня патрабуе плату менавіта ў валюце.

Валюты ў беларускіх абменніках не купіш. Таму выкручваюцца студэнты і іхнія бацькі, як толькі змогуць. Некаторыя нават ездзяць у Расею.

Па словах суразмоўніцы, пэрспэктыва ўладкавання ў інтэрнат даволі цьмяная — месцы там найперш атрымліваюць тыя студэнты, якія маюць ільготы.

Бракуе месцаў для іншагародніх студэнтаў і ў інтэрнатах дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны.

gomel

Апавядае студэнтка факультэту замежных моваў, якая з уласнага досведу ведае пра кошты жытла ў абласным цэнтры:

«У сярэднім у Гомелі 50 даляраў бяруць з чалавека. Мы ў знаёмых жытло знайшлі і плацім па 35 даляраў. І камунальныя паслугі яшчэ. Беларускія рублі ніхто ня хоча браць, бо курс расце. Шмат людзей

у нас прэтэндуе на інтэрнат — чарга вялікая».

Паводле дадзеных Міністэрства адукацыі, у папярэднім навучальным годзе ў беларускіх ВНУ навучаліся 125,6 тысячы іншагародніх. З іх 103 тысячы мелі патрэбу ў інтэрнатах. Усяго ў ВНУ краіны забяспечана месцамі ў інтэрнатах каля 74 тысяч студэнтаў. Гэта — толькі 71,8% ад усіх, хто мае такую патрэбу.

 

www.svaboda.org і ўл.інф. (Берасце)

 

 

0 Comments

Пакінуць адказ