Грамадства

Коліна вясковая школа

1-га верасня, як і ўсе дзеткі краіны, пайшоў у школу сын сённяшняга (і ўчарашнега, канечна) кіраўніка краіны.

Коля будзе вучыцца ў сельскай школе пад Менскам, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта Беларусі.

«Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведае сярэднюю школу ў Астрашыцкім Гарадку, у якую ідзе ў першы клас яго малодшы сын Мікалай», – цытуе паведамленне агенцтва РІА Навіны.

Унутраны дворык (2010 год)

Унутраны дворык (2010 год) фота nn.by

Астрашыцка-Гарадоцкая школа заснавана ў 1863 годзе. У ёй праведзены капітальны рамонт з мадэрнізацыяй, на што затрачана каля 14 мільярдаў беларускіх рублёў (каля 2,8 мільёнаў даляраў па афіцыйным курсе). У школе будзе плавальны басейн, у трох першых класах школы будуць навучацца 43 вучня, усяго школу будуць наведваць 407 навучэнцаў.

Коля Лукашэнка

Коля Лукашэнка

Пакінуць адказ